Home

Ant1killer's blog

Мая інфармацыйная прастора...


29 лістапада 2007

Semagic: як ім карыстацца @ 04:34

Калі я раней пісаў пра кліенты для LiveJournal, некаторыя напісалі, што не разумеюць як карыстацца звычайным Semagic-ам. Таму, гэты дапаможнік прызначаны спецыяльна для гэтай часткі маіх чытачоў.

Па першае, Semagic трэба ўсталяваць. Мяркую, з гэтай часткай праблем не будзе. Пры запуске з'явіцца вакенца, туды патрэбна ўвесці сваі лагін і пароль ад ЖЖ. Націскае ўвайсці - і вось перад вамі галоўнае меню праграмы. Што далей?

Частка 1.

Semagic Main Menu

1. Сюды патрэбна увесці тэму допісу.

2. Тут вы абіраеце, куды будзе адпраўлены допіс: у ваш асабісты дзённік ці ў нейкае кам'юніці.

3. Сюды пішам допіс. Як гэта зрабіць з фарматаваннем - чытайце далей.

4. Абіраем, хто ўбачыць допіс: толькі вы, сябры, групы сяброў, ці агульнадаступны допіс.

5. Ваш настрой. Запаўняць не абавязкова.

6. Музыка, якую вы зараз слухаеце. Запаўняць таксама не абавязкова.

7. Юзэрпік. Абіраем юзэрпік, які будзе стаяць побач з допісам, які вы напішаце.

8. Меткі, ці тэгі. Запаўняць не абавязкова, але пажадана.

9. Месца, дзе вы зараз знаходзіцеся. Запаўняць не абавязкова.

10. Юзэрпік, які вы абралі ў пункце 7.

11. Калі допіс гатовы, націскаеце на гэтую кнопку. Пажадана спачатку паглядзець пункт 13.

12. Абіраем, каму будуць бачныя каменты.

13. Калі допіс гатовы, вы можаце паглядзець, якім яго ўбачаць вашыя чытачы.

14. Запіс папярэдняй датай. Калі вы паствіце птушку, то допіс не з'явіцца ў фрэндстужках вашых сяброў.

15. Не дасылаць каменты. Усё проста, каменты будуць з'яўляцца ў дзённіку, але не будуць прыходзіць вам на пошту.

16. Адмяніць каменты. Да вашага допісу нельга будзе пакідаць каменты.

17. Не выконваць аўтафарматаванне. Ніколі не карыстаўся аўтафарматаваннем, бо раблю яго сам.

Такім чынам, пішам допіс. Калі допіс напісаны, яго трэба адфарматаваць, каб ён выглядаў прыгажэй.

Частка 2.

Разгедзім меню Semagic-а.

 menu1

 

1. Адчыніць файл. Адчыніць раней захаваны чарнавік.

2. Захаваць файл. Захаваць допіс. Выкарыстоўваецца, калі ў вас няма магчымасці даслаць допіс зараз, альбо вы яго яшчэ не дапісалі, і пачынаеце пісаць іншы допіс.

3. Адчыніць чарнавік. Адкрыць аўтаматычна захаваны чарнавік. Выкарыстоўваецца ў выбадку, калі нечакана знікла электрычнаць ці нешта здарылася з камп'ютарам. Дае магчымасць працягнуць напісанне пачатага допісу.

4. Захаваць чарнавік. Аўтаматычнае захаване спрацоўвае раз на некалькі хвілін. Калі вам патрэбна захоўваць вынікі вашай працы штохвіліна, націскайце сюды.

5. Выдаліць чарнавік. Выдаляе захваны раней чарнавік.

6. Выхад. Выкарыстоўваецца, калі патрэбна змяніць карыстача.

7. Наладкі. Глядзіце, што і як вам патрэбна.

8. Дадаць сябра. Проста ўводзіце нік сябра, і ён становіцца вашым жж-фрэндам.

9. Рэдагаваць фрэндаў. Вельмі патрэбная функцыя, бо Semagic сам не аднаўляе спіс сяброў. Пажадна націскаць на гэтую кнопку як мага часцей. Пасля ўсталявання Semagic перад першым выкарыстанне абавязкова патрэбна аднавіць спіс сяброў.

10. Гісторыя. Гісторыя вашых допісаў. Тут вы можаце дадаць нешта ці адрэгадаваць вашыя мінулыя допісы.

11. Рэдагаваць апошні допіс. Спадзяюся, усё зразумела.

12. Праверыць допіс на памылкі. Працуе толькі тады, калі вы пішаце па-англійску.

Частка 3.

menu2

 

1. Макрасы. Можна задаць шаблоны, якія вы часцей за ўсё выкарыстоўваеце, і павесіць іх на розныя камбінацыі клавіш.

2. Тлусты. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і шрыфт становіцца тлустым. прыклад

3. Курсіў. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і шрыфт становіцца курсіўным. прыклад

4. Падкрэслены. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і шрыфт становіцца падкрэсленым. прыклад

5. Закрэслены. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і шрыфт становіцца закрэсленым. прыклад (пункты 2-5 можна камбінаваць).

6. Павялічыць памер шрыфту. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і шрыфт становіцца вялікім. Калі патрэба яшчэ больш, паўтараеце пункт 6.

7. Паменьшыць памер шрыфту. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і шрыфт становіцца маленькім. Калі патрэба яшчэ меньш, паўтараеце пункт 7.

8. Выраўнаванне тэксту па цэнтру. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і тэкст перамяшчаецца ў цэнтр радку.

9. Выраўнаванне тэксту па шырыні. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і тэкст расцягваецца па ўсяму радку.

10. Выраўнаванне тэксту па леваму краю. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і тэкст выраўноўваецца па леваму краю.

11. Выраўнаванне тэксту па праваму краю. Вылучаеце патрэбны вам кавалак тэксту, націскаеце на кнопку, і тэкст выраўноўваецца па праваму краю.

12. Павялічыць водступ. Вылучаеце патрэбны тэкст, націскаеце на кнопку, і ў вас атрымоўваецца "чырвоны радок".

13. Паменьшыць водступ. Навошта гэтая кнопка патрэбна - ня ведаю. Яна ні на што не ўплывае.

Частка 4.

 menu3

 

1. Уставіць спасылку. Лепш карыстацца для гэтага п.2.

2. Уставіць спасылку/малюнак.

 


insert 1. Тэкст. Калі гэта спасылка, то ўводзім тэкст, які будзе напісаны замест адраса спасылкі

2. Падказка. Запаўняць не абавязкова.

3.Адрас малюнка ці спасылкі. Калі малюнак знаходзіцца на камп'ютары, націскаем кнопку справа ад радку і абіраем малюнак.

4.Спасылка. Абіраем гэта пункт, калі жадаем дадаць у допіс спасылку

5.Карыстач ЖЖ. Для гэтага лепш карыстацца п.3 з чацьвёртай часткі.

6. Малюнак. Абіраем, калі жадаем дадаць да допісу малюнак.

7. Шырыня малюнка. Запаўняць не абавязоква.

8. Даўжыня малюнка. Запаўняць не абавязкова.

9. Мяжа. Калі жадаеце дадаць рамку да вашага малюнка, упішыце сюды лічбу (звычайна ад 1 да 5).

10. Выраўнаванне. Абіраем, дзе будзе знаходзіцца малюнак (па цэнтру, злева, справа).

 


3. Дадаць жж-юзэра. Калі вы жадаеце дадаць жж-карыстача да свайго допісу, націскайце на кнопку. Можна абраць сярод спіса вашых сяброў, ці ўпісаць імя. Прыклад: [info]ant1killer

4. Дадаць жж-кам'юніці. Калі вы жадаеце дадаць жж-кам'юніці да свайго допісу, націскайце на кнопку. Можна абраць сярод спіса кам'юніці, у якіх вы ўдзельнічаеце, ці ўпісаць іншае кам'юніці. Прыклад: [info]minsk_by

5. Дадаць жж-кат. Можна дадаць жж-кат з тэкстам ці просты жж кат.

6. Маркіраваны спіс. Калі вы робіце нейкі спіс, то можна паставіць кропачку перад кожным пунктам. Прыклад:

  • Тэкст
  • Тэкст2

7. Нумараваны спіс. Тое ж самае, што і ў папярэднем пункце, толькі замест кропачак - лічбы.

8. Змяніць колер тэксту. Вылучаем частку тэксту, націскаем на кнопку, абіраем колер. Прыклад

9. Шрыфт. Вылучаем частку тэксту, націскаем кнопку, абіраем памер, шрыфт, колер і г.д.

Частка 5.

Як стварыць апытанне?

Націскаем "Ссылки -> Создать опрос"

poll

1. Хто можа бачыць апытанне? (Толькі вашы сябры, усе)

2. Хто можа паглядзець вынікі хто і як прагаласаваў? (толькі вашы сябры, усе)

3. Назва апытання (можна не запаўняць)

4. Абіраем, якое апытанне ў нас будзе:

Radio Buttons - магчымы толькі 1 адказ, апытанне ў выглядзе спіса

Check boxes - магчыма некалькі адказаў

Drop-Down box - магчымы толькі 1 адказ, апытанне ў выглядзе выпадаючага меню

Text Entry - магчымы любы адказ, вашых варыянтаў не прадугледжана

Scale - магчымы толькі адказы-лічбы (1,2,3 і г.д).

5. Задаем пытанне

6. Вашыя варыянты адказаў. Калі вам не хапае варыянтаў, націскаем  на кнопку "More"

 

Пытанні, заўвагі? Яшчэ нешта незразумела?



Рейтинг блогов
 

Comments

 
[User Picture Icon]
From:[info]aliaksei
Date: 29 лістапада 2007 05:26 (UTC)
(Link)
Стесняюсь спросить почему локализация русская?
[User Picture Icon]
From:[info]nicolaev
Date: 29 лістапада 2007 07:06 (UTC)
(Link)
У якім сэньсе?
Вы недзе бачылі беларускую лакалізацыю Сімэджык?
[User Picture Icon]
From:[info]aliaksei
Date: 29 лістапада 2007 07:14 (UTC)
(Link)
Даже если её и нет, это не повод пользоваться русской, когда доступна английская. Скорее даже повод сделать локализацию.
[User Picture Icon]
From:[info]nicolaev
Date: 29 лістапада 2007 07:21 (UTC)

Reply to your comment...

(Link)
Пераключыў на анґельскую мову :)
[User Picture Icon]
From:[info]aliaksei
Date: 29 лістапада 2007 07:30 (UTC)

Re: Reply to your comment...

(Link)
Какие еще у вас стоят программы с русской локализацией? Могу дать (бесплатный) совет переключить их на анлгийский.
[User Picture Icon]
From:[info]nicolaev
Date: 29 лістапада 2007 07:35 (UTC)

Reply to your comment...

(Link)
Дзякуй. А навошта?
Руская дзеля мяне мае перавагу перад анґельскай.
Рускаю валодаю добра, анґельскай - недастаткова, самавучка.
[User Picture Icon]
From:[info]aliaksei
Date: 29 лістапада 2007 07:44 (UTC)

Re: Reply to your comment...

(Link)
Ну если к русской терминологии, которая имеет свойство меняться от программы к программе, привыкли, неудобств возникать не должно по идее.
[User Picture Icon]
From:[info]nicolaev
Date: 29 лістапада 2007 07:50 (UTC)

Reply to your comment...

(Link)
Праґрамы, што прасьцей, гляджу ў анґельскім інтэрфейсу.
Тамака дзе шматлікія няпростыя налады - паруску.
Як няма беларускай...
[User Picture Icon]
From:[info]aliaksei
Date: 29 лістапада 2007 08:08 (UTC)

Re: Reply to your comment...

(Link)
Вам бы фотошоп русский, после английского :)
[User Picture Icon]
From:[info]nicolaev
Date: 29 лістапада 2007 08:15 (UTC)

Reply to your comment...

(Link)
Быў анґельскі па рускім :)))
Але-ж вярнуўся да рускага,
бо зашмат было незразумелага бяз слоўніку :)
[User Picture Icon]
From:[info]aliaksei
Date: 29 лістапада 2007 08:17 (UTC)

Re: Reply to your comment...

(Link)
Жаль. Ведь был такой шанс выучить новые слова.
[User Picture Icon]
From:[info]nicolaev
Date: 29 лістапада 2007 08:48 (UTC)

Reply to your comment...

(Link)
...і ня меньшы шанец не зрабіць што трэба :)
а новыя словы ёсь магчымасьць бачыць у анґланэце,
у які хаджу бадай ні штодзень :)
[User Picture Icon]
From:[info]deroper
Date: 29 лістапада 2007 18:02 (UTC)

Re: Reply to your comment...

(Link)
мозги бы ещё в жизни научить переключать на английский и жизньна английский манер
[User Picture Icon]
From:[info]lenin122
Date: 29 лістапада 2007 08:59 (UTC)
(Link)
Написано хорошо, но вот то, что я считаю можно было бы добавить:
1. Как делать подкат подробно
2. Как настроить соединение если у вас прокси
3. Описать режимы т.е.: HTML, WYSIWYS, WEB]
4. Может и есть, но я чета не нашел: как вставить линию, зачем нужны словари и проверка орфографии, описание пункта меню WEB.

Ну вот вроде и все.
[User Picture Icon]
From:[info]vadim_i_z
Date: 03 сьнежня 2007 08:10 (UTC)
(Link)
14. Запіс папярэдняй датай. Калі вы паствіце птушку, то допіс не з'явіцца ў фрэндстужках вашых сяброў.
Это не главное. Главное то, что такая запись, сделанная "с опережением" (например, с датой 1 января 2010 года) будет до указанной даты висеть в верхней части вашего журнала, что удобно для анонсов, выкладывания всяких деклараций и т.п.

Рэклама


Ant1killer's blog

Мая інфармацыйная прастора...