Кліенты для LiveJournal @ 02:32
Кожны з нас карыстаецца нечым для напісання ў свой блог. Большая частка выкарыстоўвае звычайны інтэрфэйс LiveJournal з яго візуальным рэдактарам. Гэта вельмі нязручна, і, што актуальна для Беларусі, патрабуе быць онлайн (калі інтэрнэт праз дыал-ап) ці расходуе ваш трафік (калі праз adsl).
Нашмат зручней карыстацца кліентамі.
Адзін з іх, даволі вядомы ў байнэце, - Semagic. Таму распавяду вам крыху пра яго.
Semagic - безкаштоўны кліент, зроблены спецыяльна для LiveJournal. Прысутнічаюць амаль усе ЖЖ тэгі, спіс вашых фрэндаў і суполак (нік фрэнда можна ўпісаць у допіс адным клікам, замест таго, каб пісаць код). Падтрымліваецца загрузка малюнкаў на самыя папулярныя серверы. Таксама можна абраць юзэрпік, дазволіць ці схаваць каменты, дадаць тэгі ці музыку, якую вы зараз слухаеце. Кліент працуе як онлайн, такі офлайн. Ёсць магчымасць захоўваць чарнавікі.
Спампаваць Semagic можна тут. (932 кб).
Іншы кліент, пакуль не распаўсюджаны ў нас, але ад гэтага ён ня горшы - Windows Live Writer.
Windows Live Writer - безкаштоўны(!) кліент, зроблены канторай Microsoft спецыяльна для блогераў, незалежна ад таго, якой платформай яны карыстаюцца. (Няўжо ў Microsoft можна быць нешта безкаштоўнае??)
Live Writer падтрымлівае пашыранае рэдагаванне тэксту (як у MS Word), а таксама рэдагаванне малюнкаў(!). У допіс магчама дадаць усё, пачынаючы ад звычайнай гіперспасылкі ці малюнка, і сканчаючы даданнем кавалка з Visual Earth (аналаг Google Maps). Зрабіць гэта можна вельмі зручна, адным клікам. Кліент працуе офлайн, да сеціва падлучаецца толькі ў выпадку адпраўкі допіса ў блог.
Да мінусаў кліенту можна аднесці: складанасць усталявання (для ўсталявання патрэбны інтэрнэт, дадаткова спампоўваецца каля 5 мб), а таксама адсутнасць ЖЖ-тэгаў.
Апошні мінус можна выправіць плагінам, які я зараз актыўна шукаю, бо збіраюся пераходзіць з Semagic на Live Writer.
Спампаваць Windows Live Writer можна тут (2,3 мб).
Ну і апошняе, для параўнання, інтэрфэйсы Semagic і Live Writer.
Semagic
Windows Live Writer
UPD. Знойдзены плагін з жж-тэгамі і баг. Сення напішу пра гэта асобным допісам.


