01 студзеня 2012
Для сувязі @ 00:00
Гэты допіс будзе заўседы паверх іншых допісаў.
Калі вы нешта жадаеце мне сказаць, пішыце ў каменты, я атрымаю ваша паведамленне на паштовую скрыню. Ананімныя непадпісаныя каменты будуць выдаляцца і адказу на іх чакаць безвынікова.
Тут можна задаваць любыя пытанні, паспрабую адказаць на ўсё.
Таксама для сувязі можна выкарыстоўваць асю 14889999
PS. Каменты схаваныя.
Пераможцы акцыі
26 красавіка 2008
Менты і пасха @ 23:42
Гадзіну таму на плошчы Ванеева бачу 2 міліцэйскіх машыны. Каля іх стаяць самі міліцыянты і нешта абмяркоўваюць. Пад'язджае яшчэ адна машына. З яе выходзіць яшчэ 4 чалавекі мента. Самы тоўсты з чакаючых гучна кажа "Ну наконец-то", і яны ўсе ідуць у парк. Заходзяць туды на крокаў 10, адчыняюць некалькі пляшак гарэлкі і пачынаюць бухаць. Тупа бухаць. Пасха?
Для тых хто яшчэ не бачыў @ 00:52
17 красавіка 2008
Вось @ 00:07
Нарэшце знайшоў тое, што мне падыходзіць ;)

12 красавіка 2008
З Днём Касманаўтыкі! @ 03:01
08 красавіка 2008
Информация для размышления @ 12:32
04 красавіка 2008
MediaBarCamp - BarCamp для беларусаў @ 01:20
 МедыяБарКэмп - гэта ўнікальная міжнародная «не-канферэнцыя» па пытаннях новых медыя і медыя актывізму. На не-канферэнцыі будуць прысутнічаць каля 200 медыя-актывістаў, адмыслоўцаў з розных кірункаў IT-сферы, з Беларусі, краін Балтыі і СНД. МедыяБарКэмп будзе праходзіць у Літве з 6 па 8 чэрвеня 2008 года. Пэўнае месца правядзення пакуль не вызначанае. Дакладнае месца правядзення і спосабы праезду арганізатары паведамяць дадаткова, вядома, зарэгістраваным удзельнікам.
Мяркуецца, што адмысловая ўвага будзе нададзеная розным медыяпраектам,якія прэзентуюць пункт гледжання нейкай групы. Не тэлеканалам або радыёстанцыям, а людзям, якія робяць відэаролікі пра тое, чым яны самі або іх сябры займаюцца, вядуць блог аб тым, што думаюць (важна! не проста графаманскі блог, а блог + наяўнасць развітога мыслення),запісваюць падкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы пра тое, што іх атачае. Гэта значыць усе тыя, у каго ўжо ёсць навык працы з сучаснымі медыятэхналогіямі. Правілы МедыяБарКэмпа маюць на ўвазе, што ўсе, хто ўдзельнічае у ім, пачуваецца так жа вольна, як і ў прыстойным бары, і пры гэтым абсалютна вольны ў перасоўванні, як падчас пікніка на прыродзе.
Для ўдзелу ў МедыяБарКэмпе рэгістрацыя абавязковая. Перш за ўсё гэта звязана з неабходнасцю атрымоўваць візы для ўезду ў Літву. Па-другое, з планаваннем мерапрыемства (ад пытанняў, звязаных з колькасцю рэкламнай прадукцыі, да пытанняў пражывання ўдзельнікаў). Рэгістрацыя для ўдзелу здзяйсняецца праз тры простых крокі.
- Рэгістрацыя на сайце. Зарэгістравацца на сайце.
- Падпіска на рассылку навінаў. Адмыслова для гэтага створаная рассылка на Google. Падпісацца на рассылку ў Google Group .
- Апошні, але найважнейшы! Спампуйце анкету, запоўніце яе і дашліце па электроннай пошце на адрас mediabarcamp@gmail.com з тэмай ліста "Application". Спампаваць файл application_form.xls.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце неканферэнцыі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія зацікаўлены ў развіцці новых медыя ў Беларусі. Асабіста запрашаю супрацоўнікаў традыцыйных медыя, якія вялікую ўвагу надзяляюць інтэрнэту: Наша Ніва, Радыё "Свабода", Еўрапейскае Радыё для Беларусі. Піяр вітаецца! 
03 красавіка 2008
Code:Camp @ 14:40
 У межах украінскага IT-фестывалю Decoded у гэтым годзе пройдзе Code:Camp. Адбудзецца гэта 18-20 красавіка ў горадзе Львоў. ( Далей )
29 сакавіка 2008
Наступныя БарКэмпы @ 12:30
1. Code:Camp - Украіна, Львоў, 19-20 красавіка. 2. MediaBarCamp - Літва, 6-8 чэрвеня. 3. BarCamp Kavkaz - Грузія, Тбілісі, 7-9 чэрвеня. 4. iCamp 2008 Russia - Россия, Падмаскоўе, 25-27 ліпеня 5. BarCamp Central Asia 2008 - Кыргызстан, Бішкек, 1-3 жніўня 6. BlogCamp CEE & Baltics 2008, Украіна, Кіеў, 11-12 кастрычніка 7. BarCamp Baltics 2008/2 - Латвія, Рыга, лістапад 8. iCampKZ - Казахстан, Алматы, дата і месца пакуль не вызначаны
Адпісваемся хто і куды жадае патрапіць ;)
28 сакавіка 2008
Вяртаюся ;) @ 13:08
Не пісаў у ЖЖ амаль месяц. Напісаць было што, не было часу. Зараз часу таксама няма, а тэм для напісання з'явілася яшчэ больш. Таму буду паціху выкладаць матэрыял. Такім чынам, у бліжэйшы час вас чакае серыя допісаў пра наступныя БарКэмпы, на якіх чакаюць беларусаў, дзе гэтыя кэмпы адбудуцца і калі, і, зразумела, як туды патрапіць. А, таксама, пасля пацверджання, распавяду добрую навіну для аматараў падарожжаў. Да сувязі!
23 сакавіка 200805 сакавіка 2008
(бяз тэмы) @ 17:31
 Для тых, хто не можа прачытаць:
Вы герой, вы победитель, вам помог огнетушитель! Минское городское управление МЧС.
29 лютага 2008
Новы тралік @ 15:50
Новы тралейбус ад "Белкамунмаш" у горадзе!
 ( Яшчэ )
26 лютага 200824 лютага 2008
(бяз тэмы) @ 11:40
Беспорядки в Сербии напоминают недавний беспредел русских в Таллине...
22 лютага 2008
БНБ @ 00:36
Пабачыў у метро сення рэкламу "Беларускага Народнага Банка". Здалёк падалася, што лагатып у іх не зусім чэсны. Зайшоў на іх сайт - сапраўды, Зянон руку прыклаў.
 Z!
17 лютага 2008
Новы The Best на 101блог @ 14:55
16 лютага 2008
Стары Талін @ 17:53
Уваход у стары горад
 ( Глядзець )
Талінскі порт @ 16:56
Хуткасны паром кампаніі Jet - выкананы ў выглядзе спартыўнага аўтамабіля
 ( Яшчэ )
|